Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Нават нашыя маці ня знаюць, як мы зьявіліся ў сьвет,

Як мы самі, рассунуўшы іхнія ногі, вылезьлі вонкі -

Так вылазяць пасьля бамбардзіроўкі з руінаў.

Мы ня ведалі хто з нас хлопец, а хто дзяўчына,

І жэрлі зямлю і думалі што жарэм хлеб.

А нашая будучыня –  

Гімнастачка на тонкай нітачцы далягляду –  

Што там яна толькі

Ні вырабляла,

Бля.


Мы расьлі ў краіне, дзе

Спачатку крэйдай крэсьляць дзьверы,

І ўночы прыяжджаюць дзьве-тры машыны

І звозяць нас, але

Ў тых машынах былі не мужчыны

З аўтаматамі

І не жанчына з касою,

Але так да нас прыяжджала каханьне

І забірала з сабою.


Толькі ў грамадзкіх туалетах мы адчувалі свабоду,

Дзе за дзьвесьце рублёў ніхто не пытаў што мы там робім.

Мы былі супраць сьпёкі летам, супраць сьнегу зімой,

А калі выявілася, што мы былі нашай мовай

І нам вырвалі языкі - мы пачалі размаўляць вачыма.

А калі ў нас выкалалі вочы - мы пачалі размаўляць рукамі,

Калі нам адсяклі рукі - мы размаўлялі пальцамі на нагах,

Калі нам прастрэлілі ногі - мы ківалі галавою на «так»

І хісталі галавою на «не»... а калі нашыя галовы зьелі  

Жыўцом -

Мы залезьлі назад у чэравы нашых сьпячых маці,

Як у бамбасховішчы,

Каб нарадзіцца зноў.


А там на даляглядзе гімнастачка нашай будучыні

Скакала праз агнявы абруч

Сонца.


  В. Морт

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009