Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

РАЗРЫТАЯ МАГІЛА

                                 Polataj nad groby,

                                 Piosenko ?a?oby.

?ygli?ski*


Дробны дождж сячэ, ліецца;

Вецер злосна ў хату рвецца,

Ў полі стогнам аддаецца,

Стукне ў дзьверы і вакно –

Сэрцэ беднае заб’ецца,

І адразу ў ім прачнецца,

І адразу скалыхнецца

Ўсё, што згінула даўно.


Ўспомніць сэрца, што любіла,

Ўспомніць моладасьць і сілу,

Ўсё, што зьнікла і уплыла,

Ўсё успомніць, як у сьне.

Бачу: сэрца не забыла,

Што жыцьцё ў ім загубіла...

І разрытаю магілай

Вее сумна на мяне.



––––––––––––

* Ляці над трунамі,

Песьня жальбы.

Жыглінскі (пол.)


1909  М. Багдановіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009