Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

З НОГ НА ГАЛАВУ

Белае бязмоўе – лёс паэта,

Так і я зашмат гадоў жыву.

Толькі надакучыла ўжо гэта!

Устаю я з ног на галаву!


Я бяздумна зерне суму сеяў,

Вечна забываючы аб нас.

Хай любоў зьмяце ўсё, як завея,

І тады настане сьветлы час.


Шчасьцем зноў нацешымся безь меры

І, прагнаўшы з хаты бедаў раць,

На падлозе разам у кватэры

Будзем на галовах мы стаяць…


28.IX.2008.  А. Арцёмаў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 09.10.2009