Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

КАРАЛЕЎСТВА ВОДАРАЎ

Ты падарыла каралеўства водараў,

Мяне ператварыла ўміг у волата,

Я ўбачыў нечакана ў мутных водах Ра,

А ў вогнішчы заходу - россып золата.


Да зорак падымаліся - не бачылі,

Што вокамгненна ўвесь сусьвет руйнуецца.

Мы верылі: не будзе больш няўдачаў і

Зноў сьвята зазірне на нашу вуліцу.


Але жыцьцё надзеі гоніць марныя,

Мы ў каралеўстве водараў не першыя...

Муз, пэўна, не завабіць мемуарамі.

Што застаецца? Толькі крэмзаць вершыкі.


  А. Арцёмаў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 09.10.2009