Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

РАЗВІТАНЬНЕ

Апошні позірк вокамгненны,

Вакзал, цягнік, узмах рукой,

Крывёй напоўненыя вены,

Твой пульс і страчаны спакой...


Пакута развітаньня - гэта

Маўчаньне, жэстаў мітусьня.

Зьмяніць бы разам сродкі, мэты...

Няма ўжо часу, каб мяняць.


Гудок разносіцца ў паветры...

Мо, мы спаткаемся яшчэ,

Але пакуль праз кілямэтры

Чыгунка, быццам Стыкс, цячэ.


  А. Арцёмаў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 09.10.2009