Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДА СЬВЯТЛА
 
Аляксею Яскевiчу

Ты прынёс Купалу

Чырвоную ружу,

Не на магiлу,

Не да помнiка –

Паклаў ля яго акна.

«Зваў з путаў на свабоду,

Зваў зь цемры да сьвятла» –

Чуе ружа голас Купалы,

«На свабоду» –

кожным шыпом.

«Да сьвятла» –

Кожным пялёсткам.

Твая чырвоная ружа

Ля акна Купалы –

Да сьвятла.


  А. Спрынчан

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 09.10.2009