Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗАБАРОНЕНАЕ АХВЯРАЎСКЛАДАНЬНЕ

Там у полі падымалі лён,

Дзе зымшэлы спаў стары курган,

І сівы як сьвет лятаў крумкач -

Вартаваў спакой мінулых дзён.


І цягнула зь неба цішыня

Паўзабытым велічным званом,

Раскатурхаў сэрцы забабон -

Распаліць удзячнасьці агня.


Дзякаваць зямлі за ураджай,

Богу - за ўрадлівую зямлю,

Шчырую багатую ральлю,

Дзякаваць за спадчыну дзядам...


Там у полі спаў стары курган,

Дзе зьляжалы падымалі лён,

Шэпатам мінулых цёплых дзён

Прашчуры стаялі сярод нас.


8.X.2009.  Н.А. Азарка

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 09.10.2009