Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ

Мая Радзіма – Беларусь...

Чый шлях акроплены сьлязамі.

І шчасьця мы зракліся самі,

Купіўшыся на мроі сну.

Чый лёс забыўся на вясну.

І стогне сэрца ад завеі,

Пакінуўшы ўсе надзеі

На сонца цёплага пяшчоту

Ў адчаю ціхае журботы.


Мая Радзіма – Беларусь...

Зямля пад белымі крыламі

І зь неабсяжнымі далямі,

Што льецца ціхім раньнім золкам

Дзівосным сьпевам у аблокі.

Твая гісторыя сьляпая

І літасьці яна ня знае –

Ў навале цьмянай навальніцы

Палаюць грозныя зарніцы.


Мая Радзіма – Беларусь...

Мой любы вобраз сінявокі,

Што зоркай зьзяе праз аблокі.

І хай катуе жорсткі лёс –

Ты прыгажэйшая ад сьлёз.

І ведай, любая краіна,  

Дзе б ні была – цябе ня кіну,

Хай перад мною стаў астрог –

Ты ў маём сэрцы назаўсёды.


  Н.А. Азарка

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 21.09.2009