Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ІМКНЭНЬНЕ

І сьмерць не перашкода для мяне

Ў імкнэньні сэрца вечна быць з табою,

І хай ляціць ў віры бурлівых дзён

Жыцьцё маё імкліваю стралою.


І хай мне жорсткі лёс нагатаваў

Прайсьці мільён цяжкіх выпрабаваньняў  

Пераадолею ўсё, хто б там не дакараў,

Не дасылаў мне змрою праклінаньняў.


Хай ўсполахам палохаюць зарніцы,

Ўздымаюцца сьцяною высі гор,

А мне салодкі подых навальніцы,

І неабдымны ўдалечы прастор.


  Н.А. Азарка

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 21.09.2009