Дождж на вуліцы пляча,
Амываючы вокны сьлязамі.
Дождж на вуліцы пляча,
Праваджаючы лета ў памяць.
Дагараюць апошнія дні –
Мільганула лета хвілінай
Дагараюць апошнія дні,
Як згарэлі лісты мае, мілы!
Гэты дождж – мае сьлёзы аб шчасьці.
Не аб літасьці спадзяваньняў.
Гэты дождж – мае сьлёзы аб шчасьці.
Ды аб сонечных днёх каханьня.
Дождж у роспачы б’ецца аб вокны.
Ці адчуеш ты яго боль?
Дождж у роспачы б’ецца аб вокны.
Дакрануцца да сэрца дазволь.
Неба плякаць паволі сьціхае,
Не пачуўшы грому стагнаньня.
Неба плякаць паволі сьціхае,
Пакідаючы вечнасьць каханьню.