Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АДНО НЯЗБЫЎНАЕ ПРЫЗНАНЬНЕ

Іду па вуліцы пустой,

Што восеньскім дажджом памыта.  

І чую зноў той голас твой,

Што гаварыў у cьне забытым.


Твой ціхі голас мне шаптаў  

Адно нязбыўнае прызнаньне,

Дзівосы казкі абяцаў...

За што такое пакараньне?


Чаму мой сон застаўся сном?

Чаму змаўчаў ты ў вечар зорны?

Усё сатлела пад вагнём

І зьнікла ў нябыцьці чорным...


Іду па вуліцы пустой,

І ў лісьцях ветра калыханьня

Я чую зноў той голас твой,

Які шаптаў мне пра каханьне...


  Н.А. Азарка

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 21.09.2009