Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

УЗВАР

Указ уладара – управай

Утаймаваць узроставы уздым.

Ды утрапнёныя узрушаным упадкам

Усобіцу ўшчуваюць усутыч.


Уверадзілі ультыматум узурпатару.

Угодкі утапічнага уціску.

Уражвае узорная уніфікацыя.

Утрыруюць уяўнасьцю ужытак.


Уласна, ультрамодныя уставы –

Утылізацыі учорашней ўспамін.

Упартыя узьлётам унікалы

Ва унісон ухільваюць уплыў.


  Н.А. Азарка

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 21.09.2009