Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НЯ БУДЗЕ СПАКОЮ

Магчыма, усё было йначай

І я была не такою...

Мо, ты мяне перайначыў,

Але мне няма спакою.


Й ня будзе спакою, любы,

Пакуль яшчэ бачаць вочы,

Пакуль яшчэ шэпчуць губы,

Што будзе сьвятло й уночы!


Ня будзе спакою, ведай,

Пакуль мы глытаць будзем пылу,

Пакуль мы ня ўстанем з каленаў,

Пакуль з нас цягнуць будуць жылы!


Ня будзе спакою, помні,

Пакуль мы маўчаць будзем крыўды,

Пакуль забывацца на мову

Мы будзем з жахліваю гідай!


Магчыма, табе несьвядомы

Трымьценьне гадоў ліхалецьця,

Што робіць вясельле з жалобы,

Што гоніць дзяцей у магілы?!


Спыніся, ты чуеш, спыніся,

Пакуль шчэ спыніцца ня позна,

Навокал сябе азірніся –

Ты ўбачыш адны толькі сьлёзы!


Магчыма, усё было йначай.

І я была не такою...

Але як краіна пляча,

Няўжо можна жыць у спакою?


  Н.А. Азарка

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 21.09.2009