Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗАХАД КОЛЕРА РУБІНА
(па Твардоўскаму)

Пустэча сумная й бязводдзе,

Дзе ў развалінах сівер

Шпуняецца пылом халодным

У вочы, нібы люты зьвер,


Дзе ў мінулым цэнтры песьня

Адна ўночы да ваколіц

Грыміць, бубніць, шкрабе па жэсьці,

Вайной парватая да болю.


І на прашпэкце ці пасёлку,

Паміж руінаў што прылёг,

Ручныя ўцекачоў дзвюхколкі

Грымяць па вуліцы старой.


  Н.А. Азарка

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 21.09.2009