Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

СЬПЕВАКУ

Прыгавор у чатыры літары.

Кропка, што падзяляе жыцьцё

Проста на дзьве паловы...

І ты пачынаеш блытацца,

Ноччу слухаючы ўласнае выцьцё,

Ты ўчора быў яшчэ здаровы.


Ты ўчора марыў пра дом і сына,

Пра яблыню ці просты явар

І сьветлае неба...

А атрымалася іншай карціна,

І не твае болей гэта мары...

Засталіся толькі сьпевы.


Ноч падзяліла тваё існаваньне

Усяго на дзьве паловы сутак –

Учора і сёньня, заўтра няма...

Хвіліны твае зьнічкай згараюць,

А ў вачах ужо сьмяротны смутак,

І табе застаецца толькі сьпяваць...


Вечнасьць, якая забірае ўсіх,

Але па-рознаму туды сыходзім,

Ты ў памяці застаесься...

Цябе забраў ненажэрлівы СьНІД,

Мы тваю “Барсэлону” помнім,

Назаўсёды, Мэркуры Фрэдзі...


1.XII.2003.  Н.А. Азарка

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 21.09.2009