Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АПОШНІМ ДЫХАНЬНЕМ

З нас ніхто не хацеў паміраць.

Баба сьмерць зазірнула ў вочы.

За цаною нам не стаяць

Навальнічнай апошняю ноччу.


Сьвет ляціць – і яго не стрымаць.

У вачох – ядваб зеляніны.

З нас ніхто не хацеў паміраць...

Рэжа стогнам з вышыні птушынай.


Анямелыя вусны крычаць.

Замест словаў пляскаецца кроў.

Эх, ды мне ўжо не сьпяваць...

І ня чуць ладны гоман званоў.


Эх, ды мне ўжо не кахаць

У разгул вераб’інай начы.

Буду я для братоў дагараць

Сьвятлом ціхім васковай сьвячы.


Сьцяной стрэнем чортаву гаць.

Наталім смагу горкім узварам.

З нас ніхто не хацеў паміраць...

Жыць Радзіме сьмерць загадала!


  Н.А. Азарка

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 19.09.2009