Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДАЛЁКА Ў ПОЛІ...

Далёка ў полі, на пагорках варненскіх,  

Дзе не чутно курортнай гаманы,  

Сімфонію часоў яшчэ даварварскіх  

У трыста скрыпак граюць цвыркуны.

  

За кожным стоеным кустом і кусьцікам,  

На ўвесь прасьцяг безь межаў і граніц –  

Азвончаная незямной акустыкай  

Язычаская музыка грыміць!  


Здаецца, сьвет увесь ёй зараз поўніцца.  

Яна праходзіць праз мяне ўсяго:  

Ты не забудзешся? Табе запомніцца  

На лісьцях яблынь срэбнае сяйво?  


Яна, здаецца, на зямлі не месьціцца –  

То адляціць увысь і прападзе,  

То раптам зноў вяртаецца з-пад месяца  

I ў глыб начы мяне далей вядзе.  


Далей, далей, нязьведанай сьцяжынкаю,  

Дзе водар жніўня соладка п'яніць,  

Дзе векавечнай песьняй старажытнаю  

Сама зямля балгарская зьвініць.  


Забуду многіх музыкантаў хвалёных,  

Але й прад сьмерцю прыгадаю зноў –  

Далёка ў полі, на пагорках варненскіх,  

Язычаскія скрыпкі цвыркуноў.


1966  Н. Гілевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.09.2009