О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ПРЫЙДЗІ

Прыйдзі, я цябе пацалую,

Прыйдзі, я цябе абдыму.

Успомнім вясну маладую,

Той дзень, як чаромхі цьвілі.


Сьвяцілася сонца на небе,

А мы всё шукалі цянькоў.

Душыстыя ветру напевы

Ляцелі з садоў і палёў.


А сэрца чамусь хвалявала,

Ад шчасьця нямела душа.

Як вусны твае цалавала,

Да цябе прыхілілася я.


Ты моцнаю цёплай рукою

Мяне да сябе прыцягаў.

Насіў і ўзьнімаў над зямлёю,

І разам са мною лятаў.


Дваіх запаўнялі з табою

Прасторы нябёсаў, зямлі.

Над Шчараю-ціхай ракою,

Два лебедзі ў небе плылі.


Нядаўна вясна красавала,

Цяпер ўжо восень прыйшла.

Калісьці жыцьцё я кахала,

Любіма табою была.


19.II.1994.  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.09.2009