Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

КАЦЕ ЛІЧКА

Ты прыйдзі, ты прыйдзі, я чакаю,  

У маёй хаце запалім агонь,  

Кожны дзень цябе ўспамінаю,  

Не забыта праз мора гадоў.


Ты прыйдзі. Мы з табой пагамонім.  

Успомнім тыя гады і вясну,  

I букет той духмяны півоняў,  

Каб пагрэць хвору душу Яму,


Наш настаўнік хварэў на сухоты,

Мы не мёд яму кветкі нясьлі,

Той букет за апошнія грошы

Не падоўжыў жыцьцёвыя дні.


Успомнім лес, а ў ім - ландышаў мора,  

Мы бяз страху хадзілі ў вайну,  

А магло напаткаць нас там гора,  

Зьнішчыць нас і ў дадатак сямью.


Годы йдуць, нам за семдзесят сёньня,

Я не веру, што старасьць прыйшла,

Падавалась, мы - кветкі-півоні,

А вясна ўжо даўно адыйшла.  


Ты прыйдзі, ты прыйдзі, я чакаю,

Ты - ад роду спакойна дзіця,

Я і сёньня яшчэ выступаю,

Хоча волі сапраўднай душа!


Ты старалася, моладзь вучыла.  

I шмат людзям зрабіла дабра.  

Я па сьвеце, як здань, прахадзіла,  

Ні карысьці няма, ні цяпла.


Ты прыйдзі, ты прыйдзі, пакуль сілы,

Пакуль сын апякуе цябе,

У ГУЛАГах я ўсё разгубіла,

Няма сына, ні дочкі ў мяне.  


Унучаты мяне не сустрэнуць,  

Па гасьцінцы ў дом не прыйдуць,

Хутка годы ў нябыт адлятаюць,

Чорны дні як стагодьдзі плывуць.


  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.09.2009