Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

МІКАЛАЮ ПАЗЬНЯКУ

Як мыліся вочы ў сьлёзах гарачых,

За кратамі мураў квітнела Вясна,

Не гасла надзея ў суме і плачы,

Бо вера заўсёды ў сэрцах жыла.


У сабачнікі дыхаць нас заганялі,

Як промень на небе за дротам сьвяціў,

Мы вочы да сонца ўверх падымалі,

Ахоўнік і гэтае забараніў.


Брэша пахабнік: «Схілеце галовы,

На сьвет не дазволена вам пазіраць!»

І люд быў пакорны, бо ізьверг гатовы

Курок той націснуць - жыцьцё абарваць.


Ляцелі годы - жыцьцё патухала,

Твой хлебчык украла Чыта,  

Сьвечка без часу твая дагарала -  

Надзея на праўду ў Бога была.


Мамачка Бога зьмяніць лёс маліла,

Сястра на алтар сябе абракла.

Ёсьць жа на сьвеце вышэйшая сіла -  

Навекі асуджаным волю дала.


Ты не загінуў у буры жыцьцёвай,

Як сьмерч з каранямі валіла дубы,

Добрую справу ў няволі выконваў,

І чорныя сілы зламаць не змаглі.


Быў час - блудзіў ты на волі, юнача,

Пасьля цяжкіх мукаў, як долі шукаў,

Магчыма і сёньня душа твая плача,

Што многа нягожых дарог пратаптаў.


Дзякаваць Богу - яму ты скарыўся:

Сьвятою дарогаю вольны ідзеш,

Ясны праменьчык для люду адкрыўся,

І ты яго ў сэрцы сягоньня нясеш.


Хай табе Божанька сілы прыспорыць,

Другім да сьвятыні шлях паказаць,

Забыцца пра гора, што мучыла ўчора,

І з дружнай сямейкай сеяць і жаць.


Травень 2001.  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.09.2009