Веру братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон;
На сьвет Божы шырэй глянем,
Век напіша нам закон…
Цётка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АНЖЭЛЕ МАЗОЛЬ

Маладая пакуль, вясяліся, красуй,

Не забудзь, што жыцьцё пачынаеш.

І што кветкі ў жыцьці не ўсе разам цьвітуць,

Шмат ёсьць хлопцаў: ты свайго пакахаеш.


Хоць туман на двары, вецер ліст абарваў,

І мароз праз вакно сёньня сочыць,

На душы ў цябе дзень вясёлы настаў,

Дарослай стала, з студэнтамі крочыш.


Памажы табе Бог веды сьвету спазнаць

І душою быць заўжды з народам,

Каб змагла ў цяжкі час людзям шлях паказаць,

Абыйсьці ўсе жыцьцёвыя нягоды.


А галоўнае, ёсьць чалавек на зямлі,

Каб ім быць, гэта многае значыць,

Няхай шчасьце ў жыцьці ўсьміхнецца табе!

Ісьці ўперад, і ніколі іначай!


Асабіста жыцьцё хай не крыўдзіць цябе,

Хай сям'я табе будзе пацехай.

Хутка час праляціць, жыцьцё мігам прайдзе.

Ты ў пашане, як стаў чалавекам.


Гонар, слава і чын хай не кінуць цябе,

Жыві так, каб ты іх заслужыла!

І калі ты каму дапаможаш у бядзе,

Гэта значыць, што добра зрабіла.


10.XI.1997.  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.09.2009