О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Калыша вецер голыя вішні,  

Сьнягір у вакно заглядае,  

А шэрань ссыпае зь верхавіны  

Дзюбай сарока маладая.


Ноч прымарозіла пярыну,  

Сьцежку ля хаты параўняла,  

I сыпле шэрань на галіны,  

Дрэвы ў белень апранае.


Сяджу праз шыбу, пазіраю,  

Як там варушыцца - жыве,  

I маладосьць успамінаю,  

А ці была яна ў мяне?


  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.09.2009