Каласілася жыта ў полі,
Снапы-вязьні ў чужынах гнілі,
А мы хлеба не елі даволі,
Бульбы жадныя часты былі.
На Усход і на Захад нас гналі,
Нескароных палілі, пяклі,
Былі Гітлер і пракляты Сталін.
З косаў нашых радзюшкі ткалі.
Мягкацелы пісакі ад страху
Ката сонцам назвалі яны,
Ухвалялі яго зь пераляку,
Але праўду ўсю ведалі мы.
Моц Люцыпара Край адалела,
Людзі сталі нямыя рабы,
А паэты, што праўду казалі,
Свой апошні прытулак знайшлі.
Век мінуў, вольны сталі народы,
У каго неструхлела душа.
Беларусь, а ты вечна ў палоне,
Бо ў нас згоды даўна няма.
Нас рабамі зрабілі чужынцы,
Змардавалі наш добры народ,
I сядзім быццам мышы ў скрынцы,
Нам не трэба жыцьцёвых выгод.
Глянь, як птушкі зь зімоўкі вяртаюць
У свой родны зьняволены Край,
Што мілей, даражэй ёсьць на сьвеце,
Як той куст, дзе ты жыць пачынаў?
Дык мая дарагая Алёнка,
Дзе ж ты сёньня, як век пражыла,
Ці сьпяваеш матуліны песьні,
Ці шуміць, як калісь збажына?