Ты не памрэш, Краіна дарагая!
Бо ты адна, адна наша жыцьцё.
Хто любіць свет, нідзе не памірае,
Жыве ён вечна злой сьмерці на зло!
Каб не аддаць Цябе ў чужыя рукі,
Я дзень і ноч Усявышняга прашу:
Знімі ты з нас цяжарныя пакуты,
Вызваль зь няволі Радзіму маю.
Вясну ад нас, Ты помніш, адабралі,
Засеяць збожжа дома не далі.
Настаў той час, калосься дасьпявае,
Яно не дома, на чужой зямлі.
Паўзьлі да хаты - да цябе, Матуля,
Каб сеяць жыта, край свой аднавіць,
А тут чужая чырвоная сіла
Карэньне ўсьпела ў зямельку пусьціць.
Уран і сталь чужынцам здабывалі,
Ды не змаглі да дому прывязьці,
Мячы на шмонах каты ў нас забралі,
У палон не ўзялі нашае душы!