Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

МАСКВА

Прыехалі. Горад Масква.

Расклады глядзім цягнікоў.

Сталіца, а мейсца няма,

Плыве як вада, народ з гор.


Трэ' ехаць на Рыжскі вакзал,

На аўтобус за людзьмі бягу.

Папхнуў латок мой чамадан,

Пірожна зваліў на зямлю.


Жанчына ад злосьці крычыць:

«Папсула, папсула тавар!»

Я мусіла ёй заплаціць,

Хаця яна порчу прадасьць.


Умяшаліся людзі, варчаць,

На тых хто зь пірожным стаяць

Што табе трэба, сава?

Дзяўчына ж спаўна аддала!


Не злуйся, таргоўка, дарма,

Спакойна! Тут горад Масква.

Табе гэта знай не калгас,

Не трэба спакой нарушаць!


Умяшаўся мужык малады,

Што поруч за мною ішоў,

Глядзі, нарабіла бяды,

Маўчы, не калгасны тут двор.


Калгас, не калгас - усё раўно,

Пірожнае ты падняла.

Прадасьць, як піць даць яго,

Хоць грошы ў дзяўчыны ўзяла.


Бог зь імі, я далей бягу,

На гэтым не кончыцца сьвет.

У руках чамадан я дзяржу,

- Купі, - крычыць з боку букет.


- Давай я табе падмагу, -

Хацеў падхапіць чамадан.

- Адстань, - адпіхаю руку,

Нікому яго не аддам.


Увайшла ў цягнік ці трамвай,

А хто яго там разбярэ?

Крычаць зноў: «Білецікі дай,

За скрынку сваю і сябе!»


За ўсё я ім грошы плачу,

А трэба ўжо вылязаць.

Білеты ля дзьвярэй трасуць,

Купіце, каму іх прадаць.


Білеты хаваю глыбей,

Бо тут мяне так абяруць.

Жыцьцё пачынаць, Надзя, умей,

Аголяць - не ўсьпееш міргнуць.


Пытаю, як ехаць у вакзал,

А ўсе, бы сарокі, трашчаць.

Рухвявы народ - масквічы,

Умеюць купіць і прадаць.


Дайшла, дапытала сама,

Тут мест хоць бяры адбаўляй.

Ля касаў народу цьма,

Небачны пачатак і край.


Тут свой дастаю я білет,

Яго трэба закампенсаваць.

Божа, які гэта сьвет,

Як многа ўсяго трэба знаць.


Знаёмы ўжо стаў мне народ,

Другі дзень у чарзе я стаю.

Прыгожа жанчына зь дзяўчом

Едуць у дарогу маю.


Мы сталі як адна сям'я

У тлуме, дзе мора людзей.

Жанчына, дзяўчына і я

Таўчэмся ля кас трэці дзень.


Давяраем мы торбы свае,

Стаім і гуляем ў Маскве,

А люд, тут натоўпам плыве,

Таўпішча навокал, Масква!


Машынаў тут розьненькіх цьма

І чорныя Волгі плывуць,

У іх едуць улады з Крамля,

Вязуць людзям сьмерць і хамут.


Пайшлі мы зь дзяўчынкай гуляць,

Яе мама глядзіць мой багаж.

Нам трэба ўсім месца ўступаць,

Хоць цяжка, маўчы і не плач.


Адкуль столькі многа старых?

Іх вонкава цяжка пазнаць,

Адзін ёсьць, што ледзьве стаіць,

На некаторых можна гараць.


Калі ты яшчэ малады,

Нямоглы і ногі баляць,

То лепш не заходзь ты сюды,

Не сядзеш, хоць будзеш канаць.


Глядзім на прыгожасьць Масквы,

Што чулі калісь ад дзядоў.

Стаім і шчасьлівыя мы

Ці быць калісьці тут зноў?


Мінаем палацы і храмы,

Што бачныя з-за сьцен Крамля.

Мы едзем, Бог знае куды,

Пабачыць, якая Масква.


Пытаюся ў жанчыны я,

Што побач са мною стаіць,

Ці ўся так прыгожа Масква,

І дзе больш цікава пабыць.


На Чырвону плошчу схадзі,

Дзевяткаю туды даедзеш.

Вось зараз, вось зараз сыдзі,

За хвілін пяток там будзеш.


Плошча зусім не чырвона,

Чарга тут вяліка стаіць

Пытаюся, што тут? Вядома,

Хацела спытаць, што даюць?


Да мошчаў усе ідуць Ільіча,

Пакланіцца, станьце за намі,

Аж шэрань па целе прайшла,

Ногі падкошвацца сталі.


Няўжо яго любіць народ?

Магчыма проста цікава...

Мільёны пусьціў у расход,

Зямля крывёю сьцякала.


Як мёрзлых паліць там вязьлі,

Складалі ў штамбы, як дровы,

Пры цяпле яны ажылі,

Выцягвалі рукі і ногі.


Пішчалі, шыпелі ў вагні,

Газаю іх аблівалі,

Пальнікі ў шоках былі,

Дурнымі многія сталі.


І так я зайшла ў Маўзалей,

Дрыжала на чорных сходах.

Стаяў як прывід каравул,

Ляжаў вождж усіх народаў.


Іду, а ўвачох стаіць сьмерць,

Голад, бяда ля парога.

Чуваць, як зьвіняць ланцугі,

Чэрці страляюць у Бога.


Выйшла я з гроба на сьвет,

З тым жа бязмоўным патокам.

Таблетку мне пхаюць у рот,

Жоўтыя людзі навокал.


Храмы і палацы плывуць,

Сонца зялёненькім стала.

А мяне пад рукі вядуць,

Пытаюцца: «Дзе твая мама?»


Дзе мама? Я ўзрослая ўжо,

І сама па сьвеце крочу.

Халодны пот з лоба цячэ...

Бялее. Расплюшчваю вочы.


  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.09.2009