Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

У ЛЕСЕ

Беглі дзеці штодня

На пагоркі, у лясы,

Дзе шыпшына расла,

І цьвілі верасы.


Бо быў лета канец,

Нізка хмары плылі,

Пабурэў ядлавец,

Грыбы зь лесу нясьлі.


Вечарамі ў хатах

Ужо палілі вагні

Бо рыхтавалі нас,

Каб у школу ішлі.


Што адзець, што абуць?

Часта босы былі.

Сшыткі у торбах нясуць,

Што самі здабылі.


Знаць, улетку яны

Не сядзелі дарма,  

А зьбіралі грыбы,

У лес беглі да дня.


Каб пасьля прадаваць,

Гуртам у горад нясьлі

І сябе апранаць

Змалку ўмелі яны!


Яшчэ промень цяпла

На зямлю не дыхнуў,

Не апала раса,

Калаўрот не рыпнуў.


Як ціхутка з двароў

Бяжыць у лес дзетвара,

Каб набраць больш грыбоў

Мара іхня была.


А мясьціны грыбоў,

Дзе як у лесе растуць

Не пісаны закон

Самі дзеці знайдуць.


Жыцьцё хвіляй прайшло:

Дні, нядзелі, гады,

Адыйшло, аджыло,

Бы патокі вады.


Ці хто думаў калісь,

Што кароткі так век!

Што ў жыцьці мы найшлі?

Чым дапоўнілі сьвет?


  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.09.2009