Божачка мілы, зьлітуйся, дай розум,
Людзям пасівелым не лезьці ў капкан,
Мы, вязьні ГУЛАГаў, цябе шчыра просім:
Не мукі, а сонца пашлі, Божа, нам.
Нямнога вярнулася нашых зь няволі:
Паляглі ў тундрах сібірскіх парод,
Божачка мілы, не кінь нас ў няволі,
Не дай, каб загінула мова, народ.
Пайшлі абяздоленым розум і сілу,
Сабе не зацягваць на шыі пятлю,
Вядома, мы многа ліхога зрабілі,
Прабач нам, возьмі пад апеку сваю.
Навучы абездоленых, каб не блудзілі,
Каб больш не хавалі галовы ў пясок,
Каб моваю роднай сваёй гаварылі,
Каб ведалі: Мы людзі. Не быдла. Народ.
А той, ліхадзей, што яго выбіралі,
На законе Радзімы прысягу складаў,
Пры ім нашы сімвалы парвалі,
І край Беларускі Маскве ён прадаў.
Маўчаць ачумелыя людзі ў няволі,
За векі прывыклі да рабства яны,
Ды як зразумець, як не бачыў ніколі,
Ні сонца, ні ласкі, цяпла і вясны.
Вы, людзі сівыя і белагаловы,
Скажыце, што ўнукам пакінулі вы?
Павярховыя нары, сталёвы засовы,
Амоны, спэцназы, дубінкі, шчыты?
Божа адвядзі, адхілі ад нас гора.
Пашлі людзям розум жывёлай не быць,
А зьдзек над народам, што творыцца сёньня,
Хай з бураю чорнай, з лукавым бяжыць.
Ты мову нам даў прыгажэйшую ў сьвеце,
І землю для нас ты садамі ўкрыў,
Што добрыя мы і пакорныя дзеці,
За гэта вякамі мы зьдзекі цярпім.
Божа, навучі наш народ ачарствелы
Уваскрэснуць падняцца і як людзі жыць.
Мы просім, зьлітуйся, дай волю і сілы,
Каб у роднай краіне рабамі не быць!