Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДЗЯКУЙ БОГУ

Дзякуй Богу за наша жыцьцё,

Наш паварот на Радзіму,

Што мы можам да родных прыйсьці,

Адведаць продкаў магілы.


Звон царкоўны кліча ў храм,

Ачысьціць душу ён благая.

Многа ліхога думалі там,

Дзе скуголіла воўчая зграя.


У храме душу ўталіш сваю,

Забудзеш пра ўсё, што мінула.

Уздыхнеш, як у сьвятым раю,

Быццам з намі бяды не было.


Засьпеваюць усе верую там,

Без таго не было б і вяртаньня,

Не хадзілі б па родных палях

Галодныя ішлі б на работу.


Дзякуй Богу, што выжылі мы,

Можам сьвечку ў царкве паставіць.

У сваёй хаце запалім вагні,

Як калісьці палілі пры маме.


Травень 1990.  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.09.2009