Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДАРОГІ

Куды вядзеш, пакутная дарога?

У цябе няма пачатку і канца.

Ты па сібірскіх вадзіла астрогах

І нас дадому адтуль прывяла.


Цябе прабілі катаржнікаў ногі,

Ліхі канвой з сабакамі таптаў,

Як раб упаў, замучаны ў дарозе,

Каваны бот да сьмерці дабіваў.


Мялі сьнягі, пяскамі засыпалі

Вятры дарогу ў летнюю пякель,

А вы, нагамі рабоў пратаптаны,

Мацней за буры, сьмерчы і завей.


Гналі у кайданах мужыкоў сьвету,

Змагараў за волю, лепшых з сыноў;

Сьвятароў гналі галодных, разьдзетых,

Хто адно за праўду, за волю ішоў.


Крывавыя ногі тут сьлед пакідалі,

Яго не змые бурлівы паток,

Кроў з ранаў, што аўчаркі кусалі,

Не загоіць жыцьцёвы калаўрот.


Дарогу астрожну пясок не заносіць,

Яна травою ў тайзе не зарасьце,  

Дзе люд нявінна ганьбу, зьдзекі зносіць,

Дзе люд душою праўду ў сьвет нясе.


Вякамі дарогі ў Сібір пракладаюць.

Не таёжныя сьцежкі па ёй йдуць.

Цяпер на чыгунках вязьняў кідаюць,

Самы залацішка адтуль валакуць.


Сьцежкі, дарогі лясныя, чыгункі

Колькі вы бачылі гора ў той час?

На ўсход этапы везьлі безупынку

А на волю мала вярталася нас...


Хочаш успомніць, дзе крочылі ногі,

Вясна, дзе жыцьцёва прайшла.

Дарогі, дарогі, Сібіры дарогі,

Забралі вы лепшы часіны жыцьця!


Хочаш забыцца пра зьнішчаны годы,

Годы каханьня і росквіт жыцьця.

Пустэча кругом, чужыя дарогі,

Дарогі, няма вам пачатку, канца!


Кенгір. Вясна 1953 год.  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.09.2009