Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

Я ПІШУ АБ ЗБАЛЕЛАЙ ДУШЫ

Я пішу аб збалелай душы,

А мне кажуць: «Радочкі сырыя».

Не дасьпелі мае каласы,

Бо іх ветры люлялі чужыя.


Я не шкадую, што цярпела,

Я не шкадую, што жыла,

А я шкадую, што Радзіме

У жыцьці нічога не дала.


Бо я не сеяла, не жала,

Я адно гатовіла ральлю.

Ды бальшавіцкая навала

Усё зруйнавала не ў пару.


  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.09.2009