Ох, каб мне той смык,
Каб на сэрцах граў, –
З радасьцяй бы зьнік,
Абы голас даў!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

МАНІ-СЯСТРЫ Ў АМЭРЫЦЫ

Ты мне больш падарункаў ня шлі,

Не хачу, каб на нас працавала.

З тваёй працы мы доўга жылі,

Бо паўвека ты ўсіх апранала.


Ныла сьпіна і ручкі твае,

Не давала ты ім адпачынку,

У той далёкай, за морам зямлі,

Усё зьбірала для родных пасылкі.


Тут жылі, век змагаліся мы,

Як мурашкі абліты вадою.

Мы апоўдзень паўзьлі па расе,

Умываліся горкай сьлязою.


Мама плакала часта па нас,

Як ільдзінка вясною растала,

І маліла Хрыста ўвесь час,

З турмы вестак ад дзяцей чакала.


І татулька нас доўга чакаў,

Ды астрогі жыцьцё падкасілі.

«Бацька Сталін» яго даканаў,

І праклятыя здрадныя сілы.


Не пыталіся, хто як жыве,

Хто есьць хлеб, ці мо бручку гнілую.

Раны мочаць ў салёнай вадзе,

Каб няпраўду падпісывалі тую.


Просты люд. Ён не Бог, не Хрыстос

Уваскрасаць і цярпець ня ўмелі.

Цыгарэты як тушаць аб лоб,

Дагараюць апошні надзеі.


Мы вярнуліся потым дамоў,

Усе, а татку свайго не засталі.

Без жыцьця ён прыйшоў з лагероў,

На магілках сваіх пахавалі.


Ой, як лісту твайго ён чакаў,

Гэтай весткі, каб знаць, што жывыя,

Што цябе прамінуў наш закон,

Родны сталі краіны чужыя.


Праляцела жыцьцё ў нас, сястра,

І абедзьве мы сёньня старыя.

Ты пакінь, дарагая, нам слаць

Мы жывём, ды не горш як другія.


Вельмі многа ты нам памагала,

І паставіла ты нас на ногі.

Ты для нас ўсё жыцьцё аддала,

Не патрэбны цяпер дапамогі.


Каб магла чым аддзячыць я вам,

Даць якую, хоць чуць дапамогу...

Срэбра, золата вам не дам -

Памаліцца за вас магу Богу.


За жыцьцё зарабіць не змагла

Ніякога багацьця за годы.

Не багата ў вязьняў душа

Для Радзімы і свайго народа.


Пралецелі гады як віхор,

Прайшло лета і восень настала,

За людзей мы жывем тут не горш,

Ды каротка дарожачка стала.


І у кожнага з нас ёсьць свой лёс,

Наканаваны Богам магутным.

Нам памагалі вы, як Хрыстос,

Далёка за морам жывучы.


Шчыра дзякуй, дарагія, Вам,

Дай Бог міру, здароўя і шчасьця.

Больш не шлі дапамогі нам,

Мы шчасьліва жывём у сваёй хаце.


15.VIII.1993.  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.09.2009