Я бягу, я сьпяшу,
Адпачынку няма
На жыцьцёвым шляху
Мяне стрэла турма.
Як малая была,
Я хацела расьці
І на вольный зямлі
Кветку шчасьця знайсьці.
Бо хутчэй за другіх
Зразумела жыцьцё
І з палеткаў сваіх
Вырывала шмацьцё.
І хацелася мне
У краіне той жыць:
Дзе зязюля куе,
Жаваронак шамрыць.
Недасяжна вачам
Адкуль песьня плыве.
Песьня чуецца нам,
Як жаўронак пяе.
І хацелася мне
Як расьліне дажджу,
Што ў пустыні расьце
Разбурае скалу.
Я любіла адна
Не ў хаце сядзець,
Як была цеплыня
У хмарна неба глядзець.
Там і пекла і рай:
Дым з хмарынак плыве,
Вырастае палац,
Зь яго войска ідзе.
А начале адзін
Сьцяг-Пагоню нясе,
Знаць, Рагнеды ён сын
Край не кіне ў бядзе!
Там не хмары плывуць,
У нябёсах жыцьця:
Ружы ў небе растуць
Там жа рай, там цяпло.
Як сьвятыя памруць,
Бог жа іх забярэ.
Рэкі мёду плывуць
Птушка гімны пяе.
Нас не прымуць багі,
Бо дзе ўсіх памясьціць?
У парваным рызьзі
Там няможна хадзіць!
Жывуць вольна цары,
Іхні дзеці ў цяпле,
Бог за ручкі вядзе,
Вінаград ім дае.
І грахоў у іх няма,
Наракаць ім на што? Гэта мы - галата, Нам усё мала свайго.
У нас грошай няма,
Каб штось добра купіць
Каб дзецям малака
Маглі ўволю здабыць.
Разважала дзіцём, Я кароў пасучы,
Мне было сем гадоў -
Час у школу ісьці.
Засыпала ня раз
Пад паглядам нябёс,
А каровы ў той час
Дратавалі авёс.
Даставалася мне
Ад сваіх і чужых,
Дубец сёк па сьпіне
І па лытках сухіх.
Каб уцячы ад бацькоў,
Калі шкоду зраблю,
Выганяла кароў
На пасохлу траву.
А як мама ідзе,
Каб мяне пакараць,
Калі сонну знайдзе, -
Не змагу я ўцякаць.
Бярозава каша
Ужо тут не міне
Сама мама плача,
Што набіла мяне.
Каровы панура У бок мамы глядзяць,
Гнядая, Зязюля
Ад страху дрыжыць.
Іх мама не лупіць,
І не жаліць дубцом,
Усё не адкупіш
Ты злом і батугом!
Дзяўчына паплача,
Злосьць і боль праміне
Была добрая «каша»,
Яна больш не засьне.
Каровы шкадуюць
Так свайго пастуха,
Віну адчуваюць,
З вачэй йдзе сьляза.
Бо прага рымцела,
У авёс завяла,
Вакол пашарэла,
Ссохла ў полі трава.
Авёс сакавіты
З далёк пахаціць.
Як мёдам наліты,
Збан побач стаіць.
Як выйшла благое
Кінь плакаць малая,
Забудзься пра тое
Хай боль адлятае!
|
|