Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БЯСЧЫНСКІЯ МАТЫВЫ
(з позьняй чынскай паэзіі)

На беразе мутнай Пці Чы  

Сядзеў «пантакратар» Лу Шэнь,  

Крычы не крычы  

І ўдзень, і ўначы  

Лу Шэнь летуцеў пра жэншэнь.  


Бруілася ціха Пці Ча,  

У травах гудзелі шаршні,  

І з пыскай сыча,  

Драча й маркача  

Сядзелі навокал Лушні.  


Ад тэмы жэншэню Лу Шэнь  

Да тэмы ўлады прыйшоў,  

Разважыў Лу Шэнь:  

Хто — свой, хто — мішэнь,  

І ладзіць надумаўся шоў.  


З паглядам быка-вепрука  

Падумаў: «Хай будзе — гастроль,  

Бо я да дзялка  

Падобны бяз КА,  

А з КА — КАмісар ці КАроль!»  


Ён крыкнуў: — КАня мне! КАня!  

Ён даў Лушаняці ў КАршэнь:  

— Ат этава дня  

Завіце меня  

Ня іначы, как — Лу КА Шэнь!


  С. Сокалаў-Воюш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009