Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ПРЫПАВЕСЬЦЬ

Ты, верная,

Не спала па начах.

Плылі перад вачыма  

Карцінкі з выстаўкі

Ўніз па цячэньні Леты.

Ты ў соты раз заходзіла ў раку,

Вылоўлівала згадкі, а яны

Цяклі скрозь пальцы.

Тваё жыцьцё – то плыткі, то глыбокі сум

Плюс сума папярэдніх жыцьцяў.


Ты, шчырая,

Свайго імя ў газэтных загалоўках

Баялася.

Ці шчасьце жыць з распранутай душой?

Яна сатканая з пяшчоты,  

Бы скура немаўляці,

І мае дзіўнаваты прысмак

Ці то крыві, ці то сакуры. А насамрэч

Смак вершаў,

Бо слова стала тваім целам.


Ты, чыстая, -

Скарбонка  

Яго пажадных позіркаў,

Ледзь заўважных дотыкаў

І няўлоўных подыхаў,

Разьменьваеш свой сьвет на медзякі,

Не чакаючы падзякі,

Толькі таму,

Што з глыбіні яго вачэй

На цябе глядзіць заспаная свабода.


19 – 20 жніўня 2008  В. Трэнас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009