Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Болю пабітае шкло – крывяцца вусны,

Доўга не бачыць цябе – гэта памяць навобмацак.

Я з ланцуга пекных сноў хутка сарвуся  

Мне пяшчоты тваёй засталося вобмаль.


Дайце адолець тужлівую душную далеч  

Там ты сышоў зь цягніка і, пакрыўджаны некім,  

Доўга ўзіраешся ў постаці на вакзале,

Ветрык кранае пужлівыя дрогкія вейкі.


Як да анёла ў нямое дагрукацца неба?  

Быццам бы позьняй вясны, як цябе дагукацца?  

Верш, я і ты – нас навучаць па сходнай цане  

Танга ўтраіх па законах клясічнага танца.


Ліпа ўсьміхаецца нованароджаным лісьцем,

Душы гняздуюць няхай, дзе крумкач начуе,

Дождж-чужаніца табе за каўнер будзе ліцца,

Ў шэпце прарослай травы ты мяне пачуеш.


2008  В. Трэнас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009