Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
ЗАБЫЦЬЦЁ

Калі я забудуся на цяпло твайго подыху,

Паўночныя акіянскія вятры  

Сарвуць адзеньне з маёй душы

І кінуць яго пад ногі прахожым.

Калі я забудуся на канаты дарог,

Зьвязаныя мною ў вузел,

Каб ты змог вярнуцца,

Галубы больш не сядуць на маё падаконьне,

Не возьмуць з маіх рук такой любові.

Мы штоноч уваходзім у рэчку часу,

І вочы Бога па кроплі напаўняюцца болем,

Бо ў маіх грудзях б'ецца тваё сэрца,

Бо калі я страчу цябе –

Я развучуся дыхаць.


2007  В. Трэнас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009