Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ТУТЭЙШАЯ ЭКЗОТЫКА

Памаранчавы бераг падміргвае марнаю марай

гэта люты. А лета вяртаецца зьдзеклівым рэхам

ім здаецца, што вершы пісаць – быццам лузгаць гарэхі

зробяць дзіркі ва ўсьмешках сваіх, ды ня трапіць дарма ў рай


мне ня верыцца ў танныя пафасы, коскі і кропкі

ў цемрадзь родных вачэй і ў тужлівую менскую слоту

скокнуць з даху зімы і ў вясну б уварвацца зь лёту

там за сьпінай пачуць крок да болю знаёмы таропкі


ценем ляжа на цёплы пясок вечаровая змора

век ня вывучу так як належыць ніводнае мовы

мне вядома. Старое ня можа прыкінуцца новым

ніводнае наша вакно не выходзіць на мора


2005  В. Трэнас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009