Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Граў наш Ян без заган.

Скрыпка сьмела лятуцела,

Бляскам цела зіхацела,

Як каштан-вылузган.


I трымцела і нямела

Ля пляча скрыпача.

Смык пачаў ча-ча-ча, -

Галасьней яна запела.


Скрыпка - зыбка для душы.

Смутак струны ўзварушыў.

- Ці лілі вы, ці лілі

Звон гульлівы на зямлі?


  Р. Крушына

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 26.08.2009