Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

МІЛОСЬЦЬ

Марынцы і Франьцішку


Недарэмна на ўскрайку жыцьця

Столькі веры, надзеі, любові

Дораць дні, што імкліва ляцяць

І ў нязнанасьць вядуць за сабою.  


Чалавецтва няўрымсьлівы ўзрост

Усьміхаецца ў дзеда на ўлоньні,

Для мяне выбудоўвае мост

Над зямным і касьмічным прадоньнем.  


Як бы вусьцішна тут ні было,

У быцьці, поўным гвалту і тлуму,

Ды маленькіх далоняў цяпло

Саграе невясёлыя думы.  


Сьвет захліствае страху размах,

А душа подых існасьці ловіць –

Акунаюся ў радасны пах

Ускудлачаных, мілых галовак.  


І наступнае бачыцца мне

Вачанятамі ўнучкі і ўнука...

Не жуда, а мілосьць ахіне

Міг апошні прад вечнай разлукай.


  С. Законьнікаў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009