Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

РАМОНТ

Ад сумятні ўцякло мястэчка,

Спакой дрымотны навакол.

Сьніць дні мінулыя над рэчкай

Напаўразбураны касьцёл.  


Высока на сьцяне бярозка

З чырвонай цэглы прарасла.

Над цьвінтаром, травой зарослым,

Павольна кружыцца пчала.  


Ды ёсьць прыкметы ратаваньня:

Брусы, гарбыль ляжаць радком.

Аблепяць соты рыштаваньняў

І гэты стромкі Божы Дом.  


Ён ажыве сьвятой патрэбай,

Каб людзі да надзей ішлі,

Каб тое ім дарыла неба,

Што не знайшлося на зямлі.  


І я цяжар сьляпой сваволі

Балючым роздумам крышу...

Яна не позьніцца ніколі –

Пара рамантаваць душу.


  С. Законьнікаў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009