Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Сонца схавала праменьне ў тваім настроі  

Ў небе цукровая вата і польскія лёды  

Ты ўмыкнула плэер цяпер нас трое  

І я ня сплю пад дыктоўку тваёй мэлёдыі  


І я трымаю ў вушах крыху тваёй музыкі  

І я трымаю ў грудзях крыху твайго паветра  

Але мае фантазіі зашпіленыя на ўсе гузікі  

Але твае мроі й на пляжы ня ходзяць бяз швэдра  


Адлегласьць у сорак мэлёдыяў — не з малых  

І мы да самай мяжы будзем мець занятак  

Каштуючы адно аднаго на слых  

Спалучаныя сасуды пад знакам сіямскіх блізьнятак


  А. Хадановіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 26.08.2009