На лаўцы пад вакном два мужыка жыруюць,
Ёсьць рыба, піва, хлеб і некалькі бычкоў.
За дрэвамі нікога, іх людзі не турбуюць,
Яны «поговорили» і прэч пайшлі далоў.
Вось сіні bottle-hunter да тае лаўкі крочыць,
Зьлізаў з бутэлькі кроплі, з газэткі крошкі зьеў.
За шклопрыймальным пунктам на сьценку ён аддрочыць
І вернецца да лаўкі прапець «Весны» прыпеў.
Калі яго адтуль сабака злы прагоніць,
Ён сядзе ля кіёску каб поданку прасіць,
Са школцы перапынак каханкаў сюды гоніць,
А ноччу тут ізноў кагосьці будуць біць.
Так кожны дзень і тыдзень, гады, стагодзьдзі, вечнасьць,
Так кожную хвіліну, імгненьне і ўвесь час...
Вось тут ля гэнай лаўкі – і ў гэтым ёсьць дарэчнасьць –
Жыве краіна выблюдкаў пад назвай Belarus’.