Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗАЛОМ

Шчасьлівыя спатканьні

З табой пад вязам ветлівым,

I частыя блуканьні

На полі жоўтацьветлівым.


I белыя рамонкі,

I васількі блакітныя,

I нашыя гамонкі –

Дагэтуль незабытныя.


Убачыць давялося

У жыце жмут завязаны

Зялёнага калосься,

У якім закляцьце сказана.


Я засьцярог:

– Заломы

Ня руш, мая каханая!

У вузялку саломы –

Бяда зачараваная.


Але-ж прайшла навала,

I сіла чараў згінула.

Ты каласы сарвала,

Мне ў твар задорна кінула.


«Ня веру казкам гэтым!» –

Сказала ты з усьмешкаю,

I ў ростані з паэтам

Пайшла самотнай сьцежкаю.


Было, здаецца, ціха...

А ня мінула й месяца –

Ідзе з вайною ліха,

Ў крыві падзеі месяцца.


На горад і на вёску

Цяжкое гора падае.

I дзень, як сьвечка з воску,

Гарыць і нас ня радуе.


Спакою мы ня бачым –

Спазналіся з пакутаю.

А ты жыцьцём сабачым

Без ланцуга закутая.


Чужынцы з ласкай лезьлі,

Твой двор стаяў засьмечаны.

Цябе пасьля завезьлі

Ў разваліны Нямеччыны.


Лажыцца зморай праца

На рукі загрубелыя.

Табе рамонкі сьняцца –

Радзімы краскі белыя.


Калісьці пела ў полі,

Вясной закалыханая.

Ня думала ніколі,

Што будзеш ты выгнаная,


Бяз долі і бяз хаты

I пад прынукай ворага.

Ці помніш колас кляты?

Ты заплаціла дорага!


Хай зло не ад залому,

Хай выпадкова сталася.

Цяпер, калі ня ў дому –

Ўсё роднае згадалася.


Згадаліся ў пашане:

Наш край, вайной абкрадзены,

I шчырае каханьне,

I звычай нашых прадзедаў.


1944  Р. Крушына

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 21.08.2009