Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

УКРАІНА

Нацярпеўся народ і не вытрымаў

Чорны справы выконваць Масквы.

Пад уладаю цара Ірада

Засталіся цяпер мы адны.


Будзем зваць маскалёў «ясным сонейкам»,

Косткамі шлях на ўсход усьцілаць,

Каб маскалям было хадзіць роўненька,

У ГУЛАГу народ катаваць.


Не спалохаюць Украіну астрогамі,

Люд нямала шляхоў пратаптаў,

Больш ня гнаць украінцаў калонамі,

Каб народ на выгнаньні ўміраў.


Нацярпеўся ваш люд і страх выкінуў

З моцным духам бацькоў і дзядоў!

Ужо з вольнаю вы Украінаю,

З роднай мовай і верай сыноў!


Усталі годна стары са старою,

Хоць галовы бялейшы за сьнег.

Ідуць жонкі і мужыкі грамадою,

Зь імі вучні, студэнты - увесь сьвет!


З садкоў дзеці на плошчы стаялі

Ля бацькоў і не йшлі дамоў спаць.

Украіну-свой край ратавалі,

Каб шчасьлівым яго потым знаць.


Дзе бясстрашны народ, там і воля,

Сіл у чужынцаў не хопіць зламаць!

Ужо сьвеціць на шлях іхні сонейка,

Не пайдуць больш тайгу пілаваць!


Зіма 2005 г.  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 20.08.2009