Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДА N.

Нядаўна з табой мне спаткацца прыйшлося,

Нядаўна са мной першу спрэчку вяла,

А вызнаў, што ўжо табой шмат пражылося,

Шмат мела пацех і шмат сьлёз праліла.


Калі да мяне далятае ўздыханьне,

Якое тваёю душою трасе, –

I ў ясныя вочы гляджу твае, пані,

То бачу, што іншая ты, як усе.


На воблік твой глянуўшы мужскі, спакойны,

На збор дружкоў, жданых табою ў глушы,

Я пэўны: дружкі ўсе цябе не дастойны,

Цябе і тваей справядлівай душы.


Я сам яшчэ гэтага добра ня знаю,

Што творыцца ў яве са мною падчас,

Вакол разглядаю, думак пытаю,

Ды ўспомню цябе мімаволі ня раз.


I соладка сэрцам сваім ня раз чую,

Што я не жадаю цябе, а люблю.

Люблю, як сястрыцу сваю дарагую,

Шаную, як родную матку сваю.


8.XII.1906.  Я. Купала

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009