Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ТБЦ

Сьцены белыя. Сёстры у белым.  

І за вокнамі сьнежная бель.  

Белы‚ белы глядзіць нясьмела  

На шпітальную пасьцель.  


- Як-жа так? Няўжо я хворы?  

Пульс намацвае на руцэ.  

Дзе ты‚ страшны‚ сьмяротны вораг -ТБЦ?  


- Во‚ бягуць па жылах бацылы...  

Сэрца‚ утаймуйся‚ ня дрыжы.  

Малады не пайду ў магілу.

Жыць!  


Гэй‚ ня стой ты у чорнай вуалі‚  

Не чакай‚ я ня хутка памру!  

Мяне цягнуць марозныя далі  

Тысячамі рук.  


Там жадаю пад завеяй гойсы  

Звонкай песьняй зьвінець.  

Забяры сваю гострую косу  

Ад горла майго‚ сьмерць!


  М. Кавыль

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.08.2009