РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вясной
Асфальт. Асфальт. Асфальт.
I я ледзь не забыў,
Што ёсьць зямля жывая,
Па якой пратупала
Маё юнацтва басанож.
I раптам
Сёньня чую
Знаёмы нейчы голас.
Спыніўся.
А гэта –
Асфальт прабіўшы
Залпам веснавой травы,
Мяне аклікнула зямля.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.