РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Марк Шагал
Вандроўны бог мяне
Ў Шагала дом прывёў,
У сьвет яго блакітных
Летуценьняў сноў,
Што, быццам прывіды
Мінулага жыцьця,
Ў дрыготкім зьзяньні сьвечак
Шабасных мігцяць.
 
– Ну, як там незабыўны
Віцебск над Дзьвіной
З маёй суседкай Ханай
I яе казой,
I зь Янкелем,
Былым рамізьнікам, які
За сінагогай жыў
На беразе ракі?..
 
Так, чуў я, чуў
Пра іх трагічны лёс
I чуў што з папялішчаў
Горад уваскрос.
Ён часта сьніцца мне,
На'т у Сэн-поль-дэ-Вэнс
Прыходзіць да мяне
Ў сьцягах чырвоны ўвесь.
 
Здаецца, бачу Пэна –
Чарадзея зноў.
Малевіча, Кандзінскага,
Былых сяброў,
Зь якімі некалі
Я з Замкавай гары
Глядзеў і захапляўся
Віцебскам старым.
 
Зямны яму паклон
Там перадай, глядзі ж!
Не за гарамі ўжо
Мяце мая зіма...
 
Рассталіся. Пайшоў я.
У будучы Парыж,
А ён – у Віцебск той,
Якога ўжо няма.
 
1977
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.