РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На пахаваньні жаўрука
Магчыма, што крылы яго не ўтрымалі,
Калі ён налітае песьнямі сэрца
Да сонца вясновага нёс, а магчыма...
Адным словам, дзеці знайшлі яго ў полі.
I так іх уразіла гэтая страта,
Што на пахаваньні ніхто ня мог нават
Прамову сказаць аб жыцьці жаўруковым,
Аб тым, як зямля безь яго пацямнела,
Звон неба глухі стаў, нібыта разьбіты.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.