РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На сенажаці
Што змоўклі птушкі нават,
Гарачыня такая,
А мы з табой зграбаем
Пакошаныя травы.
 
А нам з табой няможна
I словам абмяняцца:
Твой бацька асьцярожны
Ля нас, на сенажаці.
 
То вяжа віткі туга,
То воз кладзе старанна...
А галава – аж кругам
Ад медуніц духмяных.
 
Адзін ратунак – студня
I чарпачок зь бяросты,
Зь якога так марудна,
Задумаўшыся, п'еш ты.
 
Бяру і я прыгубіць
Той чарпачок з вадою
I з жарам – вусны любай,
Што не даюць спакою.
 
1958
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.